Нягледзячы на адносіны ўлады да бел-чырвона-белай сімволікі, дакладней, на неафіцыйную забарону яе выкарыстання на тэрыторыі краіны, сапраўднымі нацыянальнымі колерамі прасякнута ўся Беларусь.
І не толькі ў сэрцах і марах свядомых беларусаў . Даволі часта візуалізацыю бел-чырвона-белых колераў можна сустрэць нават у даволі нечаканых месцах -. Адміністрацыйных аб'ектах, сацыяльных установах, ды нават у царкве !
Азірніцеся, побач бел-чырвона-Беларусь!
Універсам "Родны Кут" у Хоцімску, што месціцца на галоўнай дарозе у бок РФ, замест КПП крама дэманструе гасцям сапраўдную краіну:
Смелае афармленне "Белпошты" у вёсцы Відзібор на Століншчыне:
Многія ўніверсамы сеткі "Рублеўскі" выключна ў бчб стылі. Мікрараён Серабранка ў Мінску:
Бадай, адзіны краязнаўчы музей у краіне, дзе ў экспазіцыі герб "Пагоня" і бчб сцяг. Горад Клімавічы
на Магілеўшчыне:
Частка дэкору вясковай хаты ў Ветцы, Гомельшчына:
Плот камунальнай установы ў горадзе Беразіно, Мінская вобласць:
У такіх інфармацыйных шыльдах шматлікія вуліцы беларускіх гарадоў:
Вось так плот вакол жылога будынка размалявалі свядомыя мінчукі: