Барадулін у Мінску

22 кастрычніка актывісты грамадскага аб'яднання “Альтэрнатыва” зладзілі ў Мінску разлепку плакатаў, прысвечанных народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Плакаты былі змешчаны на інфармацыйных стэндах побач з гандлёвым цэнтрам “Еўропа”, а таксама побач з офісам агенцыі Аляксандра Герашчэні “Акадэм-нерухомасць”.

 

“Усім беларусам трэба ведаць і паважаць нашых выдатных дзеячоў культуры, літаратуры, навукі, мастацтва. Сёння мы вырашылі зладзіць лакальную акцыю для сумнавядомага рыэлтара Герашчэні, каб паўплываць на яго нацыянальную свядомасць. Таксама, мы вырашылі нагадаць іншым грамадзянам пра велічную асобу нашай краіны – Рыгора Барадуліна, на якога ў апошні тыдзень гучала не мала бруду і паклёпу. У нашым асветніцкім пасланні мы змясцілі вядомыя вершы паэта, сярод якіх быў твор, прысвечаны бацьку Івану Барадуліну, які загінуў ў 1944 годзе на вайне, а таксама верш “Маленне за Беларусь”, дзе ёсць такі актуальны для нас усіх радок “Хай беларус беларуса будзе любіць як брата” – каментуе ідэю акцыю лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан. 

Нагадаем, падставай для такой дзеі стала заява сталічнага рыэлтара Аляксандра Герашчэні, які вызначыўся заявай: "Барадулін — нацысцкая свалата. Хопіць карміць моладзь беларускай мовай". 

1 2 3 4 5 6 7 9 10 11 12

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.