Прыгадаем прыпавесць. Так у аднаго веруючага чалавека быў сын нявернік. Бацька перажываў моцна, але ніяк не мог надаць юнаку рэлігійнасць.
Адчуваючы набліжэнне смерці, ён паклікаў сына:
— Выканай адну маю просьбу.
— Якую, тата?
— Калі я памру, ты сарок дзён прыходзь у гэты пакой хвілін на пятнаццаць.
— А што мне пры гэтым рабіць?
— Нічога не трэба рабіць. Проста сядзі. Але кожны дзень не менш за пятнаццаць хвілін.
Сын пахаваў бацьку і ў дакладнасці выканаў просьбу: з'яўляўся кожны дзень у пакой і проста сядзеў. Так мінула сарок дзён, пасля якіх юнак сам прыйшоў у царкву і стаў глыбока веруючым.
Толькі праз шмат гадоў ён усвядоміў, наколькі мудрым быў бацькаў тэстамент. Бацька зразумеў, што ў маладых занадта хуткі рытм жыцця, суцэльная мітусня і няма калі над вечным падумаць: пра сэнс жыцця, пра сваю душу, пра неўміручасць, пра Бога. Але варта толькі спыніцца, пабыць у цішыні — і Бог пастукаецца ў сэрца.
Сябры! Жадаем каб у вас усё атрымлівалася, на ўсё хапала часу і сілаў! Вашаму сэрцу – дабра, ласкі і сапраўднай любові! Са святам!