Фонд “Школа Лідараў”, Вольны Беларускі Універсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе “Школа грамадскіх лідараў”.
Ён адрасаваны беларускім лідарам – няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў – людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Прыём заявак працягваецца да 20.09.2023.
Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Мы будзем слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць. Мы будзем размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння. Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва. Мы будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам. Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельнікі будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.
Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?
– Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;
– Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў;
– Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе “Школа Лідараў”, магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;
– Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
– Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;
– Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.
Арганізацыя “Школы Грамадскіх Лідараў”
Праект складаецца з 4 сесіяў у анлайн-фармаце на выходных. Па суботах удзельнікі будуць слухаць лекцыі і ўдзельнічаць у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Па нядзелях будуць адбывацца трэнінгі па развіцці лідарскіх уменняў.
Даты сесіяў:
Уводная сустрэча: 16 кастрычніка 17:00-20:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу
Першая сесія: 21-22 кастрычніка 2023 г.
Другая сесія: 4-5 лістапада 2023 г.
Трэцяя сесія: 25-26 лістапада 2023 г.
Чацвёртая сесія: 9-10 снежня 2023 г.
Заняткі падчас сесіяў будуць адбывацца з 9:00 да 14:30 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.
Каго запрашаем узяць удзел у праекце?
Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці. Праграма прызначана для людзей, каму16 кастрычніка 2023 года. споўніцца 18 гадоў.
Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе мы запросім на анлайн-сумоўі. Набор на курс – 30 удзельнікаў.
Графік набору ў Школу Грамадскіх Лідараў
Этап 1 (31.08-20.09)
Запоўніць форму анлайн-заяўкі+ падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт).
Этап 2 (03.10-09.10)
Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.
Вынікі набору будуць абвешчаныя 11 кастрычніка 2023 года. Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту: info@volny-uni.eu