Акцыя памяці ў Вільні

23 сакавіка група актывістаў “Альтэрнатывы” наведала сталіцу Літоўскай Рэспублікі – старажытны горад Вільнюс (Вільню).

Падчас візіту ў горад актывісты наведалі могілкі Расу, дзе пахаваны выбітныя дзеячы 19 і 20 стагоддзяў, сярод якіх, шмат вядомых беларусаў.

Кветкі – Францішаку Аляхновічу

Пасля Расу, актывісты прайшліся па гістарычнаму цэнтру Вільні, наведалі знакамітыя беларускія мясціны.


Турма, дзе трымалі нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, а затым, павялі на Лукішкі, дзе 22 сакавіка 1864 г. пакаралі смерцю.

Завяршалася імпрэза абмеркаваннем арганізацыйна-тэхнічных момантаў у рамках кампаніі “Моладзь Віцебска за Незалежную Беларусь!”, абмеркаваннем сацыяльных кампаній ў бягучым годзе, а таксама святочнай вячэрай у гонар надыходзячага свята Дня Волі.

Вільня, якая так цесна звязана з беларускай гісторыяй. Наша агульная спадчына. І наша натхненне.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.