У Дняпро, ля аднаго сімвалічнага беларускага мястэчка, былі запушчаны плыты з нацыянальнай сімволікай Беларусі і Ўкраіны, а таксама словамі падтрымкі.
Па інфармацыі “Альтэрнатывы” акцыю зладзіла група смелых актывістаў са сталіцы. І гэта нягледзячы на магчымы арышт і катаванні.
Плыты салідарнасці, паводле задумкі, мусяць даплыць да мяжы і нават патрапіць да ўкраінскіх берагоў.
Украіна, беларусы разам з табой!
Дапоўнена. У працяг гэтай акцыі, у Дняпро, побач з Воршай, былі запушчаны яшчэ і сімвалічныя караблікі са сцяжкамі: