Цэнтр новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта запускае адукацыйны курс «Акадэмія новай беларускай дыпламатыі», які прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі.
Запрашаюцца маладыя людзі з лідарскім патэнцыялам і тыя, хто цікавіцца знешняй палітыкай нашай краіны.
Мэты навучальнай праграмы:
– даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі;
– даць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі.
Да ўдзелу ў курсе запрашаюць:
– маладых лідарак і лідараў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
– тых, хто цікавіцца беларускай знешняй палітыкай;
– тых, хто займаецца грамадскай дзейнасцю.
Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве). Адукацыйны курс стартуе 21 сакавіка і завяршаецца 11 траўня.
Падаць заяўку на курс можна да 17 сакавіка.
Па ўсіх пытаннях пішыце на скрыню info@newbelarus.vision.