Адзін дзень з жыцця палескай Пцічы

Чым сёння жыве звычайная вясковая глыбінка на поўдні Беларусі? Наколькі камфортная для жыцця тутэйшая інфраструктура? 

Для гэтага фотакор “Альтэрнатывы” накіраваўся ў аграгарадок Пціч, што ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці (калі ласка, не блытаць з аднайменнай вёскай Пціч Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці і чыгуначнай станцыяй Пціч на лініі Інстытут Культуры).  

Для даведкі: згодна перапісу насельніцтва ад 2009 г. тут пражывае 951 чалавек. У вёсцы ёсць чыгуначная станцыя. Праз яе праходзіць так званая Палеская чыгунка (лінія ад Гомеля да Кобрына). 

На ўездзе ў Пціч знаходзіцца дарожнае кольца, пасярэдзіне якога ўсталявалі драўляную лодку. Побач – занядбаны будынак (падобны на школьны) і сучасная крама Еўраопт. 

Па ўсім аграгарадку стаяць новыя сметніцы для раздзельнага збору смецця. 

Акрамя Еўраопта ёсць яшчэ некалькі прасцейшых крам. Напрыклад, “Аист”, дзе традыцыйна, як ва ўсіх вясковых крамах можна набыць хлеб, шампунь і тачку. А вось марозіва набыць не атрымаецца. На цэнніках яно ёсць, але ў рэальнай продажы няма. Магчыма, што проста сёння не было завоза. 

Дошка аб’яў запрашае прыняць удзел у Купаллі, а яшчэ адправіцца на працу ў РФ. 

Лясгас і сельсавет, які да сёння славіць КПСС.

У вёсцы багата хат прыгожа аздобленых драўлянымі ліштвамі і не толькі імі. Але, на жаль, шмат з іх закінуты.

Ёсць і такі шэдэўр народнай творчасці: агарод, дзе шклярніца суседнічае з замкавымі вежамі.

А гэта крама з беларускамоўнай шыльдай. Прадаўшчыцы вельмі ветлівыя і гасцінныя. На пытанне, а ці ёсць у іх апарат з кавай, яны адказваць, што такога тут няма, яле могуць закіпяціць ваду і зрабіць каву. Такі сэрвіс. 

Ёсць тут і дзеючая школа. Кажуць, што яе пабудавалі ў 1985 годзе замест старой. 

Бульба ў Пцічы пасаджана, усе дзеці на вуліцах вітаюцца, бабулькі на лаўках каля хат збіраюцца, цягнікі з розных бакоў краіны прыходзяць, завозы ў крамы ажыццяўляюцца – вёска жыве.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.