Як сёння выглядае самы тыповы аграгарадок у Беларусі? Хоць і падобны да іншых, але са сваімі адметнасцямі.
На Магілёўшчыне ёсць населены пункт з даволі цёплай і пяшчотнай назвай – Ліпень, вядомы з XVII стагоддзя як Халуі. У 1920 годзе пасёлак вырашылі пераназваць, яму далі назву ў гонар цвіцення ліпы.
Яшчэ не так даўно тут было шмат двароў, на вуліцах грала багата дзяцей. Вёска працягвае сваё жыццё і сёння, але ўжо паводле выклікаў новага часу, у якім мала месца вясковай рамантыкі і запалу. У 2005-2006 г. улады ўклаліся ў трансфармацыю Ліпеня ў шаблонны аграгарадок. Але ці выйшла з гэтага нешта карыснае?
Вашай увазе шпацыр “Альтэрнатывы” па вулачкам травеньскага Ліпеня
Большасць будынкаў – жылыя, і з большага, усе ў дагледжаным стане. Сям-там сустракаюцца і закінутыя хаты.
Будынак пошты:
Ферма і яе насельнікі – каровы
Галоўная асаблівасць месца – старэнькія калодзежы, якіх тут не мала
Падчас вайны ў Ліпені былі забітыя не менш за 300 габрэяў. У 1970-я гады недалёка ад месца спалення вязняў гета, на вуліцы Рымы Кунько быў усталяваны сціплы абеліск з надпісам «Ахвярам фашызму 1941—1944 гг.». без указання нацыянальнасці ахвяр.
У 2009 годзе быў устаноўлены новы помнік ахвярам генацыду габрэяў у Ліпені, на якім былі дададзены словы: «Вечная памяць расстраляным і спаленым яўрэям у гады ВАВ». Што ж, хоць і праз гады, але справядлівасць узяла сваё.
Габрэйскі дом
Мясцовыя краявіды, рака Свіслач. Зараз яе берагі занадта зараслі пасля таго, як тэрыторыю аднеслі да водаахоўнай зоны. Мясцовыя жыхары кажуць, што раней туды любілі скакаць з лазняў, купаліся, але цяпер гэта забаронена.
Розныя погляды на вайну. Парадаксальна, але сёння ў Беларусі, дзе ад афіцыйнай улады і дзяржаўных СМІ столькі шмат было сказана пра недапушчальнасць вайны і важнасць захавання міра, сілавікі затрымаюць і пасадзяць у турму аўтара “Нет войне”. Такія часы…
Помнік маці Рымы Кунько, які ўсталяваў яе брат Марк. Зараз за ім даглядаюць вучні мясцовай школы. Дарэчы, цяпер тут навучаецца ўсяго 100 вучняў.
Крама і тое, чым яна багата
Назвы вуліц засталіся з савецкай эпохі
Дом культуры. Яго загадчыца сама сабрала цікавыя вырабы сярод мясцовых жыхароў і стварыла невялікі музей. Такі невялічкі куточак беларускай культуры ў асяроддзі пастсаветчыны
А навокал цішыня і заміранне…