Адзін дзень з жыцця Лепеля

Невялікі старажытны гарадок на Віцебшчыне сустракае вясну. 

Лепель. Гэта горад, які быў заснаваны ў часы Вялікага княства Літоўскага (першая ўзгадка датуецца 1438 годам), дзе афіцыйным гербам з’яўляецца знакамітая Пагоня, і дзе захаваўся народны конкурс ткацтва “Матчыны кросны”. Гэта адзіны райцэнтр, дзе ў страшны сталінскі 1937-ы год здарылася знакамітае маўчанне людзей (частка жыхароў суседніх вёсак адмовілася ўдзельнічаць у перапісу насельніцтва). Горад з прыгожым і чыстым возерам, з чыгункай (напрамак на Воршу), а яшчэ з працуючым псіхіятрычным шпіталём. 

Людзей на вуліцах мала 

Згодна афіцыйных дадзеных, колькасць насельніцтва мястэчка – 17, 219 чалавек. Нягледзячы на гэта, у горадзе ёсць моладзь, гэта дзякуючы працуючым тут некалькім навучальным сярэдне-тэхнічным установам.   

На вуліцах яшчэ сустракаецца снег у перамешку з брудным пяском. Магчыма, пасля афіцыйных суботнікаў дарогі прывядуць у большы парадак.  

На многіх тратуарах высокія бардзюры. Гэта вельмі нязручна бацькам з дзіцячымі вазкамі і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Але ў самім цэнтры бардзюры ўжо заніжаны. То зручна.

  На будынку царквы  сустракаецца фотавыстава. Але яна амаль выліняла

Але цяпер большая бяда для жыхароў – гэта рэха паводкі. Частку жылых дамоў ладна затапіла:

Варта адзначыць, што ў горадзе так і не пабудавалі басейн і сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, хаця такія планы агучваліся даўно. Пакуль жа мясцовыя жыхары могуць бавіць час на возеры, але толькі ўлетку.    

На берагу Лепельскага возера можна пабачыць скульптуру Цмока. Пра яго існуе адмысловае паданне 

У такі яслі-сад лепельцы водзяць сваіх дзяцей

Ёсць і такое дзіва: 

На плошчы Свабоды знаходзіцца 2 кафэ. Кошты на тое, каб перакусіць, ці добра паесці, невялікія. Абслугоўванне даволі ветлівае, супрацоўнікі кафэ і суседней крамы добразычлівыя. 

Хочацца пажадаць Лепелю добрых часоў і сапраўданага росквіту:) 

 

 

  

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.