У беларусаў ёсць даволі моцная матывацыя для нацыянальнага гонару — ужо які год запар нас прызнаюць як людзей з самым высокім IQ у Еўропе!
Аўтарытэтнае даследванне World Population Review прадставіла спіс краін з самым высокім сярэднім IQ. Паводле даследавання, самыя высокія сярэднія паказнікі IQ у свеце цяпер належаць японцам (106.48), за якімі ідуць жыхары Тайваня (106,47) і Сінгапура (105,89).
Сярод еўрапейскіх краін, якім атрымалася ўвайсці ў першую дзясятку, — Беларусь (101,60), Фінляндыя (101,20) і Ліхтэнштэйн (101,07), а таксама Нідэрланды і Нямеччына з сярэднім роўнем IQ насельніцтва 100,74.
–
Японія — 106,48
Тайвань — 106,47
Сінгапур — 105,89
Ганконг — 105,37
Кітай — 104.10
Паўднёвая Карэя — 102,35
Беларусь — 101.60
Фінляндыя — 101,20
Ліхтэнштэйн — 101.07
Нідэрланды і Германія — па 100,74
Каэфіцыент інтэлекту (IQ) з’яўляецца колькасным паказнікам кагнітыўных здольнасцяў чалавека. Жадаючыя ацаніць свае інтэлектуальныя здольнасці праходзяць шэраг стандартызаваных тэстаў, у выніку якіх атрымліваюць канчатковы вынік, што дазваляе аднесці іх да таго ці іншага спектра кагнітыўных здольнасцяў.
Гэты бал служыць крыніцай для ацэнкі кагнітыўных здольнасцяў чалавека, прытым больш высокі бал сведчыць пра больш высокі узровень інтэлекту. Гэта практыка стала прыярытэтнай у ацэнцы кагнітыўнага патэнцыялу і застаецца пашыраным спосабам ацэнкі інтэлектуальных здольнасцяў.
Варта дадаць, што беларусам і раней давалі высокія пазіцыі ў падобных рэйтынгах. Напрыклад, паводле мапы ўзроўню IQ насельніцтва ў краінах Еўропы за 2019 год, складзеная Ольстарскім Інстытутам сацыяльных даследаванняў Вялікабрытаніі, Беларусь — топавы лідар, (з колькасцю балаў 102). Па ўзроўню IQ за нашай краінай ідуць жыхары Нямеччыны, Эстоніі і Фінляндыі, з узроўнем IQ 101.