Летняя школа па палітычных партыях і дэмакратыі ад АБСЕ (арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе) пройдзе ў Польшчы ў Варшаве 19-25 жніўня 2019 г.
Для ўдзелу запрашаюцца даследчыкі/цы, практыкі, грамадскія лідары/кі са сферы палітычных партый, выбараў, дэмакратыі і блізкіх накірункаў. Выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі, у невялікай колькасці ўдзельнічаючых таксама ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю транспартных выдаткаў на конкурснай падставе. Анкету трэба запоўніць анлайн да 31 траўня 2019 г.
Асноўныя мэты школы:
– забяспечыць навучанне і абмеркаванне шырокага кола аналітычных перспектыў у вывучэнні палітычных партый, сістэм партый, выбараў і дэмакратыі;
– стварыць мульціназыянальны форум для маладых навукоўцаў і практыкаў для крытычнага абмеркавання іх даследвальніцкіх праектаў;
– падрыхтаваць даследвальнікаў да патрабаванняў і крытэраў міжнародных акадэмічных выданняў, заахвоціць іх публікаваць свае працы ў акадэмічных часопісах;
– дапамагчы практыкам зразумець галоўныя акадэмічныя вынаходжанні адносна палітычных партый і прасоўвання дэмакратыі;
– стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне партый, партыйных сістэм, выбараў і дэмакратыі і заахвоціць даследвальнікаў і практыкаў браць удзел у такім узаемадзеянні.
Спасылка для запаўнення анкеты: https://www.osce.org/odihr/415550.