Абарона Курапатаў будзе працягвацца

Акцыі пратэсту супраць працы скандальнага рэстарана «Поедем, поедим» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, будуць працягнутыя.

Пра гэта заявіла грамадская актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў. Мерапрыемства з удзелам каля 80 чалавек прайшло 9 верасня каля ўваходу ў рэстаран. 

Акцыя пачалася са збору ўдзельнікаў ля Галгофы ў самім урочышчы, затым людзі перайшлі да галоўнага ўвахода ў рэстаран. Якіх-небудзь эксцэсаў падчас акцыі зафіксавана не было. Апроч абмеркавання фармата супрацьстаяння працы рэстарана, актыўна збіраліся подпісы пад новым дадатковым зваротам да ўладаў аб хутчэйшым закрыцці гэтай забаўляльнай установы. 

Варта адзначыць, літаральна ўвесь лес быў перапоўнены так званымі ціхарамі — супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Яны пільна адсочвалі працэс акцыі, але апроч відэаздымання, ніякіх іншых актыўнасцяў не прымалі.     

Тым часам, за заклікі да ўдзелу ў сходзе сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец 6 верасня быў арыштаваны на 10 сутак. Менавіта ён з'яўляецца асноўным лідарам пратэстаў у Курапатах. 

Нагадаем, абаронцы Курапатаў праводзяць пікетаванне рэстарана ўжо больш за 100 дзён. Галоўным патрабаванне застаецца закрыццё рэстарана.   

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.