На тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень няма ніводнага помніка нашаму выбітнаму нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку. Ініцыятыўныя беларусы жадаюць гэта выправіць!
Помнік плануецца ўсталяваць у мястэчку Мерачоўшчына, на малой радзіме Тадэвуша Касцюшкі. Для рэалізацыі такой ідэі праз талакоўскую краудфандынгавую платформу распачаўся збор грошай. За месяц плануецца сабраць 11000 рублёў ($5600).
Ініцыятар дадзенай кампаніі вядомы грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.
Спасылка на пералік сродкаў: https://www.talaka.org/projects/2269/fund