Каманда Adukacyja.Info сумесна з нямецкім Фондам імя Конрада Адэнаўэра запрашае апантаных маладых беларусаў на інтэнсіўную летнюю школу па абмене досведам і здабыццю новых крэатыўных ведаў і ідэяў
Летняя школа, галоўнай мэтай якой стане пераасэнсаваннем іміджу Беларусі, пройдзе 10-15 ліпеня 2017 г. у Клайпедзе (Літва), ля Балтыйскага мора.
Мэта школы: разам з маладымі актыўнымі беларусамі – нефармальнымі амбасадарамі краіны за мяжой – паразважаць над тым, як успрымаецца Беларусь у іншых краінах, паказаць лепшыя практыкі прэзентацыі краіны за мяжой і стварыць новыя інструменты.
Падчас школы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
– Падумаць над існуючымі стэрэатыпамі пра Беларусь сярод жыхароў і палітыкаў ЕС (у тым ліку і праз відэа-інтэрв’ю, якія навучацца здымаць на месцы);
– Пазнаёміцца з лепшымі практыкамі прэзентацыі краіны з Беларусі і Літвы;
– Пазнаёміцца з цікавымі беларусамі, даследчыкамі, прадстаўнікамі дыяспары, а таксама літоўскімі экспертамі;
– Здабыць медыйныя ды крэатыўныя навыкі ды навыкі публічных прэзентацый;
– Стварыць інструменты для прасоўвання пазітыўнага іміджу Беларусі ў Еўропе.
Да ўдзелу запрашаюцца: беларусы і беларускі (18-30 гадоў), якія ўжо маюць замежны досвед (удзел у праграмах абмену, навучання, працы, доўгіх падарожжаў), або настроеныя атрымаць такі досвед у бліжэйшы час.
Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплачваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.
Апошні тэрмін падачы заяўкі: 14 траўня 2017 г. Вынікі адбору будуць вядомыя да 21 траўня.