Пры археалагічнай экспедыцыі ў цікавых мясцінах Беларусі ладзіцца чарговы штогадовы 15-дзённы летнік для моладзі і падлеткаў.
Да ўдзелу запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця, і займацца карыснай і значнай для грамадства справай.
Мэта летніку – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
У праграме – праца на археалагічных раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паездкі. Даследаванні звязаны з гісторыяй праваслаўнай царквы, таму асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах ды іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў, якія наведваюць нядзельныя школы пры царкоўных прыходах.
З удзельнікамі школьнага ўзросту ў летніку працуюць дасведчаныя педагогі.
Падрабязныя звесткі можна атрымаць праз пошту masliukou@gmail.com, кантактная асоба: Тэльман Маслюкоў.