Аб’яўлены набор на праграму стажыровак

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на праграму стажыровак для актывіст_ак беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і па-за мяжой.

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывіст_камі сваёй дзейнасці. У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымыя і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні). Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме. Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку, вы можаце запоўніць анкету без пазнакі арганізацыі, а арганізатары дапамогуць яе адшукаць.

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы бяруць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаван_ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).

Стажыроўка разлічаная на 20 дзён і павінна прайсці ў дыяпазоне 10 сакавіка — 30 чэрвеня 2023. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Для ўдзелькаў і ўдзельніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.

Чакаецца, што прымаючая арганізацыя:
абмяркуе і ўхваліць план удзельні_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;
пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдат_кі;
прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;
падзеліцца ведамі і досведам.

Каляндар праграмы:
дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 г.;
да 10 лютага ўсе, хто падалі заяўкі, атрымаюць адказы;
найранейшы час пачатку стажыровак: 10 сакавіка 2023 г..;
стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 чэрвеня 2023 г..;
працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

Як прыняць удзел
Калі вы ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку:
дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;
запаўняеце анлайн-заяўку;
чакаеце вынікаў адбору.

Калі вы не ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку ці не атрымалі згоды ад арганізацыі, з якой дамаўляліся:
запаўняеце заяўку 
і чакаеце вынікаў адбору
Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

Кандыдаты і кандыдаткі павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на Stazhirouki.2022@gmail.com

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.