Гётэ–Інстытут адкрывае набор на праграму прафесійнага абмену MOST+ паміж беларускімі прафесіяналамі і іх калегамі і каляжанкамі ў краінах Еўрапейскага саюза.
Праграма MOST+ выдзяляе гранты на паездкі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыяліст_камі сумесных праектаў з калегамі ды каляжанкамі з краін Еўрапейскага саюза.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыяліст_кі з такіх галін як:
– грамадства (у тым ліку грамадзянская супольнасць, правы чалавека і медыя);
– культура (у тым ліку турызм і крэатыўныя індустрыі);
– бізнес;
– адукацыя (у тым ліку нефармальная);
– ахова здароўя;
– устойлівае развіццё.
Падаць заяўку могуць тыя грамадзяне Беларусі, якія:
– пражываюць у краіне ці за яе межамі;
– маюць 18 год і болей;
– працуюць у адной з пералічаных вышэй галін.
Падаць заяўку можна індывідуальна ці ў складзе групы да пяці чалавек. Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў і студэнтак, якія яшчэ не скончылі адукацыю і не атрымалі прафесію.
Каляндар праграмы:
Тэрміны праграмы: снежань 2022 – ліпень 2024 года.
Апошняя магчымая дата пачатку праектаў мабільнасці: 15 ліпеня 2024 года.
Улічваючы працэс ацэнкі заявак (да аднаго месяца) і час, неабходны для складання кантрактаў, пераліку сродкаў і арганізацыі паездак (некалькі тыдняў), заяўкі трэба падаваць мінімум за 2 месяцы да запланаванага пачатку мабільнасці (за 3 месяца, калі патрэбна віза).
Апошні тэрмін падачы заяў: 3 чэрвеня 2024 года (15:00 па беларускім часе).
Дадатковыя пытанні можна задаць па электроннай пошце: infomobility@goethe.de.