8 студзеня споўнілася 170 гадоў з дня народзінаў выбітнага айчыннага прафесара электраграфіі і магнетызму Якава Аттонавіча Наркевіча-Іодка. Вучоны, імя якога ў наш час несправядліва забываецца…
Якуб-Сармант-Жыгімонт Наркевіч-Іодка нарадзіўся 8 студзеня 1848 г. у Турыне, цяпер гэта вёска Пухавіцкага раена Міншчыны, памёр 19 лютага 1905 г. у Вене. Выбітны беларускі фізік і медык.
З біяграфіі вядома, што атрымліваў адукацыю ў Менскай гімназіі (1861 – 1865 гг.), затым працягваў навучанне ў Медычным інстытуце ва Фларэнцыі, у Венскім універсітэце, і ў Парыжскім універсітэце.
Вынайшаў спосаб бяздротавай перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891 год), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытэт Я. Наркевіча-Іодка ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання фізічнага і хімічнага таварыства ў Парыжы. Ён быў датаваны за снежань 1898 году. Там азначаецца, што: “О. Лоджу належыць першая ідэя тэлеграфіі бяз дротаў, але калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Іодка. Менавіта ён за два гады да гэтага, выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа. Зрабіў значныя адкрыцці ў галінах метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і гэтак далей). І адчыніў у сваім маёнтку санаторый. Там распрацаваў метады лекавання нервовых, і іншых захворванняў токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў. Ён жа, таксама выкарыстоўваў, і лекаванне кумысам, святлом, гімнастыку, наднёманскія мінеральныя воды”.
Якава Наркевіча-Іодка, можна лічыць, і стваральнікам электраграфіі. Гэта тое самае, як сучасны рэнтген. Захавалася некалькі электраграфічных здымкаў да сённяшняга часу. Метад электраграфіі Я. А. Наркевіч-Іодка выкарыстоўваў у медыцыне для пастаноўкі дыягназа хваробы. Ён гэта рабіў, на аснове аналізу здымкаў аб’ектаў жывой прыроды, выявіў заканамернасці. Рабіў магчымасць выкарыстання электраграфічнага метаду для дыягностыкі розных хваробаў і для рэгістрацыі біяэлектрычных працэсаў у арганізме чалавека. Вучоны тады лічыў, што гэты метад, дазваляў атрымоўваць інфармацыю аб здаровай ці паталагічнай дзейнасці органаў, сістэм чалавека. Я. А. Наркевіч-Іодка адным з першых прадэклараваў прынцыпы і перспектывы інтэгральнай медыцыны. І злучыў шмат якія, розныя медыцынскія веды заходняй і усходняй цывілізацыі.
Таксама тут, у Наднёмане, была створана метэаралагічная станцыя. У 1872 годзе, у маёнтку Атонава (сёння вёска ў Капыльскім раёне) ён збудаваў першую метэаралагічную станцыю, а ў 1888 годзе перанёс яе ў маёнтак Наднёман. Станцыю вырашана было ўключыць ў склад Галоўнай фізічнай абсерваторыі Расійскай імперыі, што пад Пецярбургам.
Аўтар першых прац па выкарыстанню электрамагнітнага выпраменьвання газавай плазмы для візуалізацыі жывых арганізмаў. І таксама зрабіў працу аб прыёме электрамагнітных хваляў ад электрычнасці маланак у паветры. Аўтар метада электратэрапіі, вядомага як “Сістэма Іодка”. Вучоны быў дырэктарам арганізаванага ім у маёнтку Наднёман санаторыя «Наднёман» для лекавання паралізаваных і нярвовых хворых. Пахаваны Я. Наркевіч-Іодка на сваёй Радзіме, у Наднёмане.
Няма таго, што раньш было
Крыху аб сядзібе Наркевіча-Іодка. Раней яна мела два паверхі. Сядзіба была выканана ў стылі эклектыкі — сумесь готыкі, рэнесансу, класікі, рамантызму. З левага боку да дому была прыстасавана трыццаціпавярховая вежа. У вежы знаходзіўся працоўны кабінет вучонага. Менавіта тут ён праводзіў вопыты. І не толькі. Тут была ўнікальная музычная машына. Ад напрамку ветра, яна, у тыя часы, выдавала гукі. Менавіта тут, прафесар, прыдумаў метад фіксацыі ў паветры, хуткасці руху аблокаў і бяздротавы спосаб перадачы магнітных сігналаў на адлегласць, а таксама лізіметр (прыбор для вымярэння вільгаці на глебе). На жаль, вежа не захавалася. Ды сама сядзіба, да сённяшняга часу, так і не адноўлена. Цяпер гістарычны аб’ект Наркевіча-Ёдка — гэта рамантычныя руіны. Пытанне, калі адновяць сядзібу, вісіць у паветры, але, дарэмна, бо месца ўнікальнае. Тут вучоны фіксаваў сігналы навальніцы, зрабіў і першы ў гісторыі маланкаадвод. Пазней Наркевіч-Іодка прадэманстраваў, як можна адпраўляць электрычныя сігналы з дапамогай ізаляваных тэлефонаў! Відавочна, сядзіба заслугоўвае рэканструкцыі і ўключэння ў спіс гісторыка-культурных аб’ектаў са стварэннем у яго сценах адмысловага музею.
Дарэчы, юбілей вучонага быў адсвяткаваны 23 снежня 2017 года ў Уздзенскай сярэдняй школе № 2 імя Кандрата Крапівы.
Даклад “Навуковая спадчына Я. А. Наркевіча-Іодка” гасцям гэтага форуму прадставіў Мікалай Паклонскі, доктар фізіка-матэматычных навук, таксама прафесар кафедры фізікі БДУ. Гісторыя электрычнасці, электрычныя схемы эксперыменту Якава Наркевіча-Іодка, элементы электраграфіі, электрычнай механікі, электронікі — далёка не ўсё кола пытанняў, пра якое распавёў тады прафесар М. А. Паклонскі. За 57 гадоў жыцця Я. Наркевіч-Іодка дастаткова таленавіта праявіў сябе. Ён быў прыродазнавец, медык, таленавіты дзеяч.
Урач-дыягност Уладзімір Растоўцэў прадэманстраваў працу дыагнастычнага прыбора, які працуе па прынцыпу Наркевіча-Іодка. Ён пазнаёміў з гісторыяй развіцця электратэрапіі не толькі ў мінулым. І адзначыў тэндэнцыі ў развіцці гэтага напрамку беларускай навукі і культуры, у дваццаць першым стагоддзі.
Валянціна Дзям’янаўна Скіба, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай працы УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй», распавяла аб экспедыцыі. Яе зрабіла ліцэйскае навуковае таварыства «Праметэй». З гэтай нагоды, тады ж быў паказаны і кінафільм — «Экспедыцыя ў маёнтак Якава Наркевіча-Іодка».
У рамках юбілею нават прэзентавалі брашуру — «Звесткі аб гістарычным мінулым сядзібы Наднёман». Аўтар, Уладзімір Кісялёў, краязнаўца-гісторык і эканаміст.
І толькі надпіс…
У памяць пра таленавітага прафесара — мемарыяльная дошка Наркевічу-Іодка на гмаху яго маёнтка Наднёман, што пад Уздой. У 2002 г. на могілках Наркевіча-Іодка побач з сядзібай Наднёман быў усталяваны памятны знак. Шкада, але памяць аб ім ушанавана недастаткова. Па сённяшні дзень, у Мінску (дзе ён жыў некаторы час) ды па ўсёй краіне, няма вуліцы, плошчы, помнікаў у яго гонар. Крыўдна ў наш час глядзець на парослыя хмызнякамі і дрэвамі руіны сядзібы выбітнага вучонага…