А вы былі ў музеі, дзе прадстаўлена ўся Беларусь?

А вы ведаеце, дзе ў Мінску ў адным месцы можна знайсці Мірскі замак, Косаўскі палац, Брэсцкую крэпасць і шэдэўральныя гатычныя касцёлы?

Усё гэта можна пабачыць на свае вочы ў музеі мініяцюр у Палацы прафсаюзаў. Тут шматлікія беларускія славутасці прадстаўлены ў выглядзе міні макетаў. Не былі яшчэ там? То зараз “Альтэрнатыва” пакажа і раскажа, чаму гэта будзе вам цікава.

Музей мініяцюр “Краіна Міні” у Мінску працуе з 2016 года. І вось ужо восьмы год па выходных у касу стаяць чэргі. Тут дзеці і дарослыя, сюды заходзяць і замежныя турысты. Каштуе квіток 19 рублёў. 


У экспазіцыі музея прадстаўлены 22 унікальныя мініяцюры славутасцяў беларускай зямлі. І ўсе яны вельмі падобныя на арыгіналы, а некаторыя дапоўнены неадноўленымі ў рэальнасці, але нанесенымі на старых планах элементамі.


Гасцям прапануецца набыць звычайны квіток і вывучаць выставу самастойна, альбо можна скарыстацца аўдыёгідам, усталяваўшы на тэлефон спецыяльнае прыкладанне, а яшчэ можна скарыстацца паслугамі экскурсавода. На жаль, экскурсіі на беларускай мове не праводзяцца.

Таксама за дадатковыя 4 рублі можна павандраваць па віртуальнай Беларусі ў спецыяльнай зале з дапамогай VR-акуляраў. Але, калі ў вас слабы вестыбулярны апарат, надоўга вас не хопіць, але затое можна атрымаць мятную цукерку ад супрацоўніцы.

Яшчэ што з прыемнага, так гэта музейныя супрацоўнікі. Усе яны прыемныя дзяўчаты і хлопцы, якія імкнуцца сваім ненадакучлівым клопатам і ўвагай дапамагаць гасцям.


Таксама ў музеі можна набыць разнастайныя сувеніры, арандаваць залу для правядзення лекцый, семінараў і майстар-класаў, а ў хуткім часе тут абяцаюць пачаць праводзіць захапляльныя майстар-класы для дзяцей розных узростаў.


І яшчэ. Паглядзеўшы на гэтую прыгажосць, можна спланаваць для сябе новыя маршруты вандровак па цікавым аб’ектам на надыходзячую вясну!

Вось як гэта выглядае. Спадзяемся, што большасць з іх вы адгадаеце адразу!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.