Самае цікавае з “А-Фэсту” у фотаздымках

12 жніўня ў мінскім Лошыцкім парку айчынны піўзавод “Аліварыя” зладзіў культурна-масавы фестываль еўрапейскага ўзроўню “А-Фэст”. Гэта ўжо другі масавы фэст у гісторыі гэтага бровара. 

Лагістыка мерапрыемства была прадумана паспяхова. Іншае пытанне, наколькі фэст адпавядаў сучаснаму еўрапейскаму статусу. 

Сярод сувенірных лавак – шмат прадукцыі з “Пагоняй”, магнітаў з выявай беларускіх нацыянальных дзеячоў, вялікі выбар кашуль з вышыванкай. Яшчэ некалькі гадоў таму, убачыць такое ў продажы ў падобным грамадскім месцы, было з роду нечага нерэальнага. 

Уваход бясплатны, па ўсёй тэрыторыі інфармацыйныя шыльды і мапы усіх кропак фэсту, зоны адпачынку на прыродзе, сотні бясплатных біяпрыбіральняў, дзясятак забаўляльных лакацый, каля 150 фудкораў з разнастайнай ежай, галоўны і адзіны з алкагольных напояў – піва, коштам па 2,5 рублі.  

У дапамогу для адпачынку на зялёнай зоне былі прадстаўлены драўляныя паддоны. 

“Аліварыя” па ўсей тэрыторыі, часам можа паказацца, што старажытны шляхецкі парк ператварыўся ў вялікую піўнуху.  

Разбаўляла атмасферу адмысловая музычная праграма, сярод выступоўцаў –  беларуская каманда Akute, украінская спявачка Марыя Чайкоўская, нямецкі гурт De-Phazz, хэдлайнерам стаў брытанец Джон Ньюмэн, якому сваімі хітамі «Love Me Again», «Give Me Your Love» цудоўна атрымалася разварушыць народ.   

Паводле ацэнкі прэс-службы “Альтэрнатывы” у фэсце на працягу дня прыняло ўдзел не менш за 100 тысяч чалавек. Якіх-небудзь значных эксцэсаў зафіксавана не было. Пад пільнай увагай супрацоўнікаў міліцыі да 23 гадзіны наведвальнікі пакінулі тэрыторыю Лошыцкага парку. 

Вам таксама можа спадабацца

One thought on “Самае цікавае з “А-Фэсту” у фотаздымках

  1. Фест был крут, не сравнимо с прошлогодним, очередей почти не было и главное что здесь были симпотные девочки

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *