11 жніўня ў Мінску ў Лошыцкім парку адгрымеў 3-ці фестываль айчыннай піўной броварнай кампаніі “Аліварыя”.
Ад 12 дня да 23 гадзінаў вечара тэрыторыя парка аказалася пад уладай маштабнага фестывалю пад адкрытым небам. Спартовая і інтэлектуальныя зоны адпачынку, квэсты і забавы, піва і яшчэ больш піва, беларускія і еўрапейскія мелодыі зрабілі гэты дзень. Паводле ацэнак нашай прэс-службы, за дзень A-Fest наведала каля 100 тысяч чалавек. Прыкладна ж столькі наведнікаў было і 2017 годзе.
На ўваходзе, традыцыйна, працаваў пільны міліцэйскі фэйс-кантроль:
Што да арганізацыі, то ў гэтым годзе яе лагістыка была больш прадуманай і зручнай для гасцей. На фэсце было яшчэ больш стрыт-фудкорта, дзейнічала піўная кухня A-Kitchen, больш за 40 гандлёвых кропак з даволі шырокім меню.
Лакацый са шматлікімі актыўнасцямі хапала на любы густ. Дзейнічала нават фотазона з мадэлямі:
Днём на сцэне выступілі беларускія калектывы Tanin Jazz, Bez Not, Mustelide, “B:N”, “Akute”, а вечарам натоўп запальваў гурт “Без Білета”. Еўрапейскімі хэдлайнерамі сёлета сталі ўдзельнік французскага хаус-поп дуэта Ян Дэсталь, а таксама спявачка з Вялікабрытаніі Сафі Эліс-Бэкстар, галоўны хіт якой “Make Me a Dancer” мінчане спявалі шматтысячнай грамадой.