6 крыніц, дзе можна бясплатна знайсці веды

Кажуць, калі прыдумвалі інтэрнэт, людзі спадзяваліся, што будуць шмат ведаць, бо атрымаюць дасяг да ўсяго на свеце. Але сёння ў сусветнай павуціне нашмат прасцей знайсці коцікаў у ціктоку, чым добрую спраўджаную інфармацыю.

Пляцоўка adu.place сабрала шэсць цудоўных крыніц топавых навучальных установаў, дзе праз інтэрнэт можна бясплатна ўзбагаціць свае веды. На добры спажыў!

1. Эсэ ад Гарварда
Каб паступіць кудысьці за мяжу, найчасцей трэба напісаць эсэ. Але задачка з зорачкай палягае ў тым, што ў кожнай ВНУ свае ўяўленні аб ідэальных тэкстах. Таму так важна разумець, што падсвяціць у кожнай працы такога кшталту.

Прапануем вучыцца ў лепшых і паглядзець найлепшыя эсэ, якія пісалі самыя паспяховыя студэнты і студэнткі Гарварду. Бонус: спасылка вядзе на допіс у карыснай суполцы ў Тэлеграм!

А тут можна знайсці бясплатныя курсы ад універсітэта.

2. Курсы ад Кембрыджа
Місія Кембрыджа — узбагачаць грамадства праз імкненне да адукацыі, навучання і даследаванняў на самым высокім узроўні. Супрацоўнічаючы з EdX, універсітэт дазваляе навучэнцам і навучэнкам з усяго свету атрымаць выгаду з гэтай прагі Кембрыджа да ведаў і адкрыццяў, даючы як мага большай колькасці людзей магчымасць выпрабаваць якасць Кембрыджскага адукацыі.

Таму на платформе ёсць шэраг курсаў па фінансах, навучанню, напісанню сцэнароў і розных іншых тэмах. Шукай сваё!

3. Khan Academy
Khan Academy — гэта амерыканская адукацыйная арганізацыя, створаная ў 2006 годзе. Яе мэта — стварыць набор анлайн-інструментаў, якія дапамагаюць навучаць студэнтаў і студэнтак.

Арганізацыя выпускае кароткія відеэаурокі. На яе вэб-сайцетаксама размешчаны дадатковыя практычныя практыкаванні і матэрыялы для выкладчыкаў. Можна вывучаць розныя тэмы на розных узроўнях, таму сумна не мусіць быць.

4. Australian National University
Прапануе бясплатныя курсы па менеджменце, праектным менеджменце, маркетынгу і астрафізіцы. Доступ да курсаў ажыццяўляецца праз платформу edX.

5. MIT
Масачусецкі тэхналагічны інстытут (MIT) — адзін з самых выбітных універсітэтаў свету. Ён вядомы сваімі перадавымі навуковымі і тэхналагічнымі даследаваннямі і інавацыямі. Дзякуючы больш чым 2500 курсаў, якія ахопліваюць усе, ад літаратуры і філасофіі да інфарматыкі і інжынерыі, MIT OCW ператварыўся ў бясцэнны інструмент для студэнтаў ва ўсім свеце.

Курсы ахопліваюць шырокі спектр прадметаў, ад бізнесу і фінансаў да навукі і тэхналогій, даюць студэнтам магчымасць паглыбіць свае веды і развіць новыя навыкі. Курсы бясплатныя, але студэнты і студэнткі маюць магчымасць купіць сапраўдны сертыфікат пасля іх заканчэння.

6. British Council
Пасля заканчэння бясплатных курсаў можна за сімвалічную плату атрымаць сертыфікат, які стане выдатным дадаткам да рэзюмэ. Можна вучыцца культуры Вялікабрытаніі, навыкам здачы IELTS, англійскай мове для працы і Шэкспіру.

Ты будзеш вучыцца, праглядаючы відэа, слухаючы аўдыё, чытаючы артыкулы і праходзячы тэсты, а затым дзелячыся сваімі думкамі і ідэямі з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі з усяго свету.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.