У Беларусі ўжо другі тыдзень пануе супер спякотнае надвор’е, многія беларусы сталі сур’ёзна пакутваць ад такога сюрпрыза прыроды. Але як лепшым чынам вытрымаць гэты неўласцівы для жыхароў нашай краіны час?
“Альтэрнатыва” дае 3 каштоўныя парады.
1. Прытрымлівайцеся галоўных рэкамендацый медыкаў. Вось яны: піць 2-3 літры вады ў дзень, у рацыён харчавання ўнесці больш гародніны, садавіны, халоднага супа, асаблівы акцэнт варта рабіць на вітамін С. Раніцай і вечарам абавязкова праветрываць памяшканне. Адмовіцца ад сінтэтычнай вопраткі і адзення чорнага колеру, падчас шпацыру на вуліцы імкнуцца трымацца ценю, і не забываць апранаць галаўныя ўборы.
2. Калі ёсць магчымасць — наведвайце басейны і дазволеныя месцы для купання на пляжах. Павышанай бяспекі ва ўсім і аніякага алкаголю. Не варта паддавацца самаўпэўненасці на вадзе. Толькі ў мінулую нядзелю, 14 ліпеня, у нашай краіне патанула 20 чалавек (прычына, у асноўнай масе даволі банальная — алкаголь і купанне ў небяспечных месцах). Падчас працяглага знаходжання пад сонцам варта наносіць на твар, шыю і рукі сонцаахоўны крэм з SPF50. Калі збіраецеся загараць, то рабіць гэта трэба раніцай ці раннім вечарам: на сонцы ў прынцыпе не раяць знаходзіцца з 10 раніцы да чатырох гадзін дня.
3. Больш пазітыўных і радасных эмоцый, якія мінімізуюць увагу ад цяпераўняй духаты і павольна надыходзячай дэпрэсіі. Напрыклад, можна адкрыць для сябе нешта новае з музычнага рэпертуара, ці пачаць глядзець новы захапляльны сітком. І яшчэ даволі добрым рашэннем будзе вандроўка разам з сябрамі (ці сям’ёй) з намётам на прыроду. Побач з лесам і вадой спёка не так цяжка адчуваецца. Дарэчы, цікавых месцаў для такога адпачынку ў Беларусі хапае. Таму — наперад! І беражыце сябе, беларусы!
Фотафакт для пазітыўчыку:
Увогуле, а памятаеце, як зусім нядаўна мы чакалі лета: