29 кастрычніка (нядзеля) а 23 гадзіне у Курапатах пачнецца імпрэза ў памяць аб расстраляных беларускіх паэтах у крывавыя сталінскія часы.
У памяць «чорнай ночы» у Курапатах пройдуць начныя літаратурныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў. Арганізоўвае мерапрыемства “Малады Фронт”.
Арганізатары раяць цёпла апранацца, браць з сабой гарачую гарбату і шмат свечак.
Нагадаем, за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Многія з гэтых ахвяраў нават не рэабілітаваныя па сённяшні дзень.