Браты Антон і Іван Луцкевічы – ідэолагі беларускай дзяржаўнасці, уваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой беларуская дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.
Памятная шыльда была ўсталявана ў сталічным парку імя Янкі Купалы яшчэ 7 сакавіка, яе афіцыйнае ганаровае адкрыццё пройдзе 13 сакавіка а 11-й гадзіне.
Адзначым, да Другой сусветнай вайны на месцы парка Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў тагачасны Менск з Лібавы ў 1896 годзе і жылі на Садовай вуліцы. Тут, каля цяперашняга Купалаўскага музею, стаяў дом сям’і Луцкевічаў. Цяпер аб гэтым будзе нагадваць памятная шыльда.
Яна будзе выглядаць вось так (яе паспелі падгледзіць журналісты свабодных СМІ):