Зноў на Бангалор. Чарнобыльскі шлях-2017 па сцэнары ўлады

Сталічныя ўлады дазволілі апазіцыйным сілам правядзенне “Чарнобыльскага шляху-2017”, але па сваім сцэнары  

 Штогадовая акцыя дэмакратычнай апазіцыі ў памяць аб трагічных падзях на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году сёлета планавалася па новаму варыянту – збор і мітынг а 18 гадзіне ля Опернага тэатру, затым шэсце па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы, што месціцца ля парку Дружбы народаў. Аднак, Мінгарвыканкам вырашыў дазволіць акцыю выключна па свайму сцэнару – збор а 14 гадзіне на пляцоўцы ля Акадэміі навук і шэсце да парку Дружбы народаў. Такім чынам, чыноўнікі прапаноўваюць сабраць удзельнікаў акцыі а 14 гадзіне, нягледзячы на тое, што гэта працоўны дзень. 

«Яно, акрамя агіды, нічога не выклікае. Мне падаецца, што такімі рашэннямі ўлады дэманструюць толькі сваю няўпэўненасць. Падчас арганізацыі акцыі 25 сакавіка мінскія гарадскія ўлады паказалі, што весці перамовы з імі — справа няўдзячная. Заўтра мы збіраем тэрміновае пасяджэнне аргкамітэту і супольна вырашым, што рабіць далей», — сказаў рэсурсу «Радыё Свабода» адзін з арганізатраў акцыі кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Цяжка арганізаваць днём у звычайны працоўны дзень масавую вулічную акцыю. Што датычна да нашай арганізацыі, цяпер мы думаем над фарматам удзелу ў такім мерапрыемстве, безумоўна, ісці на шлях трэба, хочацца верыць, што многія знойдуць магчымасць патрапіць на яго. Галоўнае цяпер, каб усё прайшло без рэпрэсій з боку ўладаў, мірна і годна», – каментуе лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.  

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.