Зіма ў Лошыцкім парку

Зіма – не толькі перыяд сцюдзёных маразоў і лютых завірух, гэта яшчэ і час мілавіднага снегу, які бескампрамісна і шчодра ўпрыгожвае ўсё на сваім шляху. І робіць гэта так, што вачэй не адвесці!

Каб пабачыць хараство прыроды і адчуць магію белай коўдры мы накіроўваемся ў сталічны Лошыцкі парк – яскравую спадчыну беларускай шляхты. Прыгожым адзеннем снег узнагародзіў стогадовыя прысады, дубы і ліпы, звілістую Свіслач, таямнічыя гісторыка-культурныя помнікі, сцежкі і масты, па якім некалі прагульваліся іх велічныя ўладальнікі. Шпацыр па такім прасторы цудоўная рэч для пазітыўнага настрою, крыніца новых ідэяў і натхнення! 

Энэргетыка зімовай красы ў нашым спецыяльным фотарэпартажы, калі ласка. 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.