Віншаванне з нагоды Дня Канстытуцыі Славацкай Рэспублікі

Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” шчыра віншуе Славацкую Рэспубліку з 73-й гадавінай  Славацкага нацыянальнага паўстання і Днём Канстытуцыі! 

Мужнасць і рашучасць паўстанцаў у Славакіі падчас нацысцкай акупацыі з’яўляецца яскравым прыкладам самааданасці і любові да Радзімы для ўсіх барацьбітоў за Свабоду і Незалежнасць сваёй роднай зямлі! У гэты дзень мы ўзгадваем тыя гістарычныя падзеі і выказваем вялікую салідарнасць і павагу да славацкага народу! Таксама віншуем з гадавінай важнай падзеі – прыняццем у 1992 годзе Канстытуцыі Славацкай Рэспублікі! 

Вітальныя словы амбасадару Славакіі ў Беларусі спадару Ёзэфу Мігашу перадаў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан на урачыстым прыёме. 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.