У цэнтры Мінска з’явіліся шыльды з гісторыяй адметных будынкаў

На будынках Верхняга горада ў цэнтры Мінска сталічныя ўлады пачалі размяшчаць шыльды з інфармацыяй аб гісторыі кожнай пабудовы.

З дапамогай такога пазначэння можна даведацца аб лёсе адпаведнага будынка, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці – калі і кім быў пабудаваны, яго архітэктурныя асаблівасці ды звязаныя з ім гістарычныя падзеі. Напрыклад, шыльда на будынку касцёла і кляштара бернардзінцаў паведамляе, што ў перыяд нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў кляштар быў перароблены пад турму, у якой утрымліваліся многія ўдзельнікі гэтага паўстання. Побач з кляштарам можна пабачыць былыя “Бернардзінскія крамы” ды прачытаць аб гісторыі гандлёвых радоў “Віленчукі”. На шыльдах іншых старажытных будынкаў можна знайсці цікавосткі з гісторыі Ратушы, манастыра базыльянак, Дома масонаў, Дома Манюшкі, сядзібы Ваньковічаў, першай гарадской публічнай бібліятэкі. 

 

Дарэчы, шыльды зроблены на 2 мовах – беларускай і англійскай, тэкст суправаджае ілюстрацыя гістарычнага выгляду збудавання.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *