У цэнтры Мінска віншавалі студэнтаў з Днём нацыянальнага сцяга і герба

19 верасня актывісты грамадскага аб’ядання “Альтэрнатыва” (зарэгістравана ў Латвіі) пры падтрымцы ініцыятывы “Рок-салідарнасць” зладзілі віншаванне студэнтаў БНТУ з Днём бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”.

01

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Імпрэза праходзіла каля галоўнага корпуса БНТУ па праспекце Незалежнасці ў Мінску. За 45 хвілін актывісты раздалі каля 300 віншавальных паштовак і кампакт-дыскаў музычнай складанкі “Сімвалы веры і свабоды”, дзе прадстаўлена больш за 20 хітоў айчынных музыкаў – Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, Віктара Шалкевіча, “Песняроў”, “Новага Неба”, “IQ-48”, “ЧпБ” і іншых калектываў.  

02

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Студэнты з радасцю бралі нашыя матэрыялы, некаторыя асобы нават дзякавалі за папулярызацыю нацыянальнай сімволікі і малавядомай для большасці насельніцтва даты 19 верасня”, — каментуе працэс акцыі адна з удзельніц Вольга. 

Акцыя была прымеркавана да 25-х угодкаў прыняцця дзяржаўнай сімволікі і новай назвы краіны – Рэспубліка Беларусь, калі Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бел-чырвона-белы сцяг і старажытны герб “Пагоня” афіцыйнай сімволікай новай дзяржавы.

03

 

 

05

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

09 08 07 06 04

 

 

 

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *