Прачынайся, дзейнічай, змяняй: трэнінг у Эстоніі

Моладзевыя работнікі і моладзевыя лідары / лідаркі запрашаюцца на трэнінгавы курс “Прачынайся. Дзейнічай. Змяняй”, які пройдзе ў Эстоніі з 26 чэрвеня па 2 ліпеня 2017 г.

Мэта трэнінгу – прадаставіць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць падвысіць узровень і якасць моладзевага ўдзелу ў іх мясцовых супольнасцях.

Трэнінг збярэ 27 моладзевых работнікаў, моладзевых актывістаў, трэнераў, праектных менеджараў з 9 краінаў Еўрасаюза і Усходняга партнёрства.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія робяць унёсак у актыўны моладзевы ўдзел у сацыяльным і палітычным жыцці іх дамашніх кам’юніці. Праект імкнецца стварыць разнастайную групу моладзевых работнікаў – прафесіяналаў і валанцёраў, якія маюць розны ўзровень міжнароднага досведу і якія выкарыстоўваюць у працы розныя метады ў шырокім спектары праектаў – палітычных, культурных, экалагічных, сацыяльных. Працоўная мова – ангельская.  

Арганізатары цалкам забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Выдаткі на дарогу вяртаюцца ў памеры 275 эўра (для Беларусі). Унёсак за ўдзел складае 10 эўра.

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна да 24 траўня 2017 г. падаць заяўку, спасылка https://www.salto-youth.net/tools/european-training-calendar/training/wake-up-act-change.6529/ 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.