Падатковыя службы пачалі вяртаць «дармаецкую пошліну»

Падатковыя органы Беларусі пачалі вяртаць грошы тым, хто заплаціў збор за так званае «дармаедства» у мінулым годзе і ўжо уладкаваўся на працу.

Пр гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

— 9 сакавіка ў прэзідэнта адбылася нарада. Выразна было пазначана, што выплачаны падатак вернуць асобам, якія прыступілі да працы, — сказала намеснік міністра.

Святлана Шаўчэнка адзначыла, што не ўсе тыя, хто выплаціў падатак на дармаедства, напісалі заяву на вяртанне грошай. Ёсць і тыя беларусы, хто хацеў бы, каб выплачаныя сродкі пайшлі на сацыяльныя патрэбы.

Адказваючы на пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма: «Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна на днях прыступілі да працы».

Для таго каб вярнуць грошы за выплачаны падатак, неабходна звяртацца з адпаведнай заявай у мясцовыя падатковыя органы.

Вам таксама можа спадабацца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *