Маладых прадпрымальнікаў запрашаюць на стажыроўку ў ЗША

Да 30 чэрвеня 2017 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел ў праграме для маладых прадпрымальнікаў Global Good Fund Fellowship.

Стажыроўка ў ЗША працягласцю 12 месяцаў накіравана на падтрымку маладых прадпрымальнікаў па ўсім свеце. Арганізатары прапануюць настаўнітва ад вопытных ментараў, рэсурсы для кіравання і ацэнкі, магчымасці новых знаёмстваў, досвед і фінансавую падтрымку. 

Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца праграмы атрымаюць грант у памеры 10,000$. Сродкі могуць выдаткоўвацца на развіццё лідарскага патэнцыялу з асаблівым акцэнтам на практычнае навучанне.
Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел:

мець прадпрыемства, якому не менш за 1 год;

акрамя прадпрымальніка, на гэтым прадпрыемстве павінен працаваць яшчэ хаця б адзін супрацоўнік;

кандыдат ці кандыдатка павінны кіраваць сваім прадпрыемствам поўны працоўны дзень;

быць ва ўзросце маладзейшым за 40 гадоў і абгрунтаваць неабходнасць навучання ў дадзенай праграме;

кандыдаты не павінны ў сапраўдны момант атрымліваць падтрымку або настаўніцтва;

кандыдат ці кандытака павінны займаць пасаду, на якой маюць права прымаць рашэнні.

Адбор кандыдатаў праходзіць у некалькі этапаў 

1.    Заяўка;

2.    Дэталёвая справаздача;

•    Частка А – відэаролік, прысвечаны матывацыі для развіцця Вашага прадпрыемства; місія і мэты Вашага прадпрыемства, чаму Ваша прадпрыемства – унікальнае (прычыны) і нацэлена на вырашэнне спецыфічных праблем больш за іншыя прадпрыемствы;  

•    Частка В – пісьмовае апісанне лідарства, прадпрыемства і сацыяльнага ўдзеяння; 

3.    Сумоўе.

Фіналісты будуць адабраныя ў снежні 2017.

Больш падрабязней: globalgoodfund.org

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *