Кірмаш праектаў-Віцебск: прэзентацыя ідэй!

4 мая ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя крэатыўных ідэй і культурніцкіх праектаў у межах конкурса “Кірмаш праектаў: Гарадскія прасторы Віцебска”

У красавіку кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска ў чацвёрты раз абвесцілі“Кірмаш праектаў”, які стаў у Віцебску ўжо традыцыйныйнай з’явай. Цягам месяца збіраліся прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны ахвочы мог далучыцца да стварэння адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы нам свае прапановы.

Тэма “Гарадскія прасторы”. Усё часцей і часцей у Віцебску адбываюцца культурніцкія імпрэзы, якія даюць новае напаўненне гарадскім прасторам. Так, у 2014—2016 гг. паркі, дворыкі, музеі, майстэрні ажывіліся рознымі мерапрыемствамі, якія прадэманстравалі, як можа змяняцца і пашырацца звыклая функцыя гэтых пляцовак, а гараджане самі могуць ствараць адметныя гарадскія святы.

Таму сёлетні “Кірмаш праектаў” найперш быў закліканы з дапамогай культурніцкіх актыўнасцяў пераглядзець падыходы і рэалізоўваць смелыя прапановы дзеляразнастайвання і паляпшэння крэатыўнай атмасферы Віцебска, а таксама яго турыстычнай прывабнасці

4 мая адбудзецца прэзентацыя і абмеркаванне 10 разнастайных ідэй сярод якіх пераасэнсаванне народнага тапоніма “Сіні дом”, спроба ператварыць таксафонныя будкі ў арт-аб’екты, вулічная выстава страчаных помнікаў архітэктуры і шмат іншых. Аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі. Найлепшыя з прапаноў будуць уключаныя ў праграмы гарадскіх святаў на адміністрацыйным узроўні!

 

Віцебская абласная бібліятэка, актавая зала(вул. Леніна, 8а)

Пачатак 18:00

Уваход вольны!

Даведкі: (25) 913-38-76, kirmash.vitsebsk@gmail.com.

Пасля прэзентацыі экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.

Не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці горада!

 

Кірмаш праектаў-Віцебск ў сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук

https://vk.com/kp_harprastory

https://www.facebook.com/events/247940709008196/

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.