Каштоўнасці велічнай Літвы – фотарэпартаж з вандроўкі

6 лістапада 2016 г. “Альтэрнатыва” зладзіла экскурсійнае падарожжа па гістарычных месцах былой дзяржавы нашых продкаў – Вялікім княстве Літоўскім.

Маршрут аўтобуснай вандроўкі праходзіў праз старажытныя гарады і мястэчкі нашай зямлі – Ліду, Мураванку, Жалудок, Навагрудак.

Удзельнікі падарожжа наведалі славутую спадчыну князя Гедыміна – Лідскі замак (14 стаг.), барочны касцёл Узвышэння Святога Крыжа (18 стаг.), унікальны храм абарончага тыпу – Маламажэйкаўскую царкву (16 стаг.) у вёсцы Мураванка, рэшткі сядзібы Грабоўскіх у Дзікушках, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (сярэдзіна 19 стаг.) у Жалудку, палац Святаполк-Чацвярцінскіх (пачатак 20 стаг.) і паркавы комплекс з гаспадарчымі пабудовамі, а таксама завіталі ў першую сталіцу ВКЛ – Наваградак, дзе прайшліся праз цэнтральныя вуліцы, пабачылі помнік і музей Адама Міцкевіча ды завіталі на замкавую гару, дзе пабачылі рэшткі велічнага замку князя Міндоўга (13 стаг.) ды фарны касцёл Святога Міхаіла Архангела, які пабудаваў князь Вітаўт у канцы 14 стагоддзя (першапачаткова храм быў у гатычным стылі, праз 4 стагоддзі касцёл перабудавалі ў барока).       

Адзначым, экскурсія была арганізавана для сябраў і прыхільнікаў “Альтэрнатывы”, для ўсіх яе удзельнікаў яна ладзілася задарма.

Мерапрыемства прайшло без якіх-небудзь эксцэсаў і інцыдэнтаў.

img_6600 img_6602 img_6614 img_6639 img_6656 img_6662 img_6669 img_6679 img_6680 img_6692 img_6704 img_6711 img_6714 img_6734 img_6738 img_6751 img_6756 img_6774 img_6793 

b8whxlhfqzy

img_7326

img_6756 img_6808 img_6867 img_6899 img_6907 img_6910 img_6920 img_6937 img_6947 img_6973

Вам таксама можа спадабацца

2 thoughts on “Каштоўнасці велічнай Літвы – фотарэпартаж з вандроўкі

  1. У Мураванцы тутэйшая эксурсаводзца шчыра, натхнёна і надта далікатна, каб не пакрыўдзіць іншых, распавядала гісторыю "нашей православной церкви". Але пакрыўджаныя ўсё-ткі выявіліся.

    Мы змагаемся за Вольнасьць Айчыны, і для нас не павінна быць падзелу на праваслаўе і каталіцтва, на хрысьціянства і нехрысьціянства. Усё йдзе з аднаго Вытоку. 

    Ojczyzna,Nauka, Cnota — гэтыя словы зь Міцкевічавага вершу "Hej, radością oczy blysną…" сталіся гаслам для Філяматаў, а верш — гімнам для іх. Вось высокі прыклад, выяўлены на Нашае Зямлі. І мова тут ня мусіць быць перашкодай для нас, як ня ёсьць перашкодай мова Хрыста.  

  2. Раз у стагодзьдзе на зямлю выпраўляюцца волаты Духу. У 1798 прыйшоў на сьвет Адам Міцкевіч. Акурат сёньня, 26.11.1855, Ён пакінуў Нашую Зямлю. І менавіта сёньня, 26.11.1930, зьявіўся на Нашае Зямлі Уладзімер Караткевіч, каторы напісаў "Чазэнію": "Прыйшло, Дадзена адзінае Каханьне, і трэба берагчы яго нават коштам жыцьця…"  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *