Запрашаем на Фэст экскурсаводаў у Віцебску!

“Фэст Экскурсаводаў” — гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін.

Галоўная задумка фэста — пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
 
22.04, субота 
12.00 -14.00
– квэст «Закаханыя ў горадзе» да 130-годдзя да дня нараджэння Марка Шагала. Пачатак у холе Ратушы (вул. Леніна, 36). Экскурсавод Святлана Сцефаненкава. 
12:00 – 12:30 экскурсія “Гісторыя будынка Мастацкага музея”, збор ў холе Мастацкага музея (пл. Леніна) 
12:30 – 13:00 экскурсія ў Арт-прасторы, Талстога,7 
13:00 –13:30 экскурсія ў Арт-цэнтры М.Шагала, збор у холе музея (вул. Путна,2) 
13:00 – 14:00 экскурсія “Легенды Віцебска”, экскурсавод Марына Шчэмелева, збор ля помніка кн. Альгерду. 
14:00 – 14:30 экскурсія па Доме-музеі М.Шагала, збор ля музея на вул. Пакроўская, 11. 
14:30 – 15:00 – экскурсія для дзетак ў тэатры “Лялька” (ад 3-х год), збор у холе тэатра, вул. Пушкіна, 2 
14:30 – 15:00 экскурсія па мастацкай галерэі “Сцяна”, вул. Леніна,16 
15:00 – 15:30 экскурсія ў Музеі Воінаў-інтэрнацыяналістаў, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, д. 20 
15:30 – 16:30 экскурсія ў музеі М.П.Шмырова і парку пры музеі, вул. Чэхава,4 
15:30 – 16:30 экскурсія “Яўрэйская спадчына Віцебска”, экскурсавод Пухавіцкая Юлія, збор ля помніка М.Шагалу (у пач. вул. Пакроўская) 
15:30 – 16:00 экскурсія па гісторыі будынка на вул. Шагала (Праўды 5,а (Віцебская народная мастацкая вучэльня). Збор перад будынкам будучага музея; 
15.30 – 16.30 «Хатабыч і Дуброўскi. Літаратурны Віцебск » (літаратурная экскурсія). Збор каля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Студэнтка 4 курса ГФ, Расколава Ірына. 
16:30 – 17:30 экскурсія па музеі “Духаўскі круглік”, пр-т Фрунзэ,11а 
17.00 – 18.00 «Мелодыі віцебскіх вуліц» (музычная экскурсія). Збор насупраць Сіняга дома (каля касы па продажы квіткоў). Студэнт 4 курса ГФ, Кісялёў Аляксей. 

23.04, нядзеля 
11.00 – 12.00 «Адкуль прыйшло святло». Экскурсія ля будынка першай віцебскай электрастанцыі з наведваннем Музея гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр. Фрунзе, 13). Экскурсавод Таццяна Калеснікава. 
12:00 – 15:00 экскурсія “Па старонках гісторыі тысячагадовага Віцебска” экскурсавод Сяргей Саманенка, збор на пл. Тысячагоддзя (каля Дабравешчанскай царквы). 
12.30 – 13.30 «Памяць вайны». Экскурсія па малавядомым месцах, звязаных з перыядам акупацыі Віцебска (1941-1944). Збор групы ў холе Ратушы (вул. Леніна, 36). Экскурсавод Ігар Гутнікау. 
14.00 – 15:30 «Над горадам»: ад Шагала да StreetSkills »(мастацкая экскурсія). Збор каля гатэля «Эрыдан». Студэнткі 4 курса ГФ Кастрыца Кацярына і Яроменка Вераніка. 
16:00 – 18:30 экскурсія “Віцебск вачыма Юзафа Пешкі”, экскурсавод Уладзімір Булаўскі. Збор на Духаўскай гары (ля Віцебскага аблвыканкаму) 
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.