Арганізацыя

Грамадскае аб'яднанне «Альтэрнатыва» заснавана ў ліпені 2013 года групай актыўных і неабыякавых да лёсу краіны грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты:

• Спрыянне развіццю грамадзянскай супольнасці, грамадзянскай актыўнасці, самакіравання, дэмакратычных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь;

• Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь;

• Данясенне да беларускага грамадства альтэрнатыўнай дзяржаўным СМІ інфармацыі.

Кіроўны орган аб'яднання – Канферэнцыя (праводзіцца 1 раз у 2 гады), Рада (сход праходзіць штомесяц). Галоўная структура арганізацыі дзейнічае ў горадзе Мінску.

ГА «Альтэрнатыва» спецыялізуецца на арганізацыі і правядзенні розных акцый і кампаній культурна-асветніцкага, праваабарончага, сацыяльнага характару.

ГА «Альтэрнатыва» мае дзяржаўную рэгістрацыю ў адной з краін Еўрапейскага Звязу. У  цяперашні час таксама робяцца спробы рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» у Рэспублікі Беларусь.