Актывісты «Альтэрнатывы» правялі акцыю, раздаўшы сувенірныя 500 долараў

 

Аляксандр Лукашэнка абяцаў 500 долараў заробку ўжо не раз. І раптам заявіў пра гэта зноў. Але чаго вартыя словы кіраўніка? Ці не роўна столькі, як тыя 500 долараў, якія сябры грамадскае ініцыятывы «Альтэрнатыва» раздавалі ў Менску?

Актывісты зладзілі акцыю каля Камароўскага рынку а 17:00 гадзіне. Мінакам раздавалі заробак, абяцаны Лукашэнкам. Але замест сапраўдных грошай беларусы атрымалі паперкі ды ўлёткі, што іх чарговы раз падманулі. А ўсе абяцанкі Лукашэнкі можна было пабачыць на адмысловым стэндзе. Ды таксама зразумець, чым усе гэтыя гучныя словы скончыліся.

Старшыня грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан заўважыў, што на акцыю натхніла чарговае абяцанне Аляксандра Лукашэнкі пра заробак у $ 500.

«Гэта, у прынцыпе, мы ўсё лічым пустымі словамі, бо ўсё гэта чуем не першы год. Таму мы ўсё ж вырашылі выказаць сваё стаўленне: ты не чакай, сюрпрызаў не будзе. Мы вырашылі пайсці ў адно грамадскае месца, каб раздаць сімвалічныя купюры, якія лічацца сувенірамі. Мы хацелі іх раздаць і тым самым паказаць: як гэтыя грошы несапраўдныя, так і ў вас, паважаныя грамадзяне, ніякіх абяцаных 500 долараў у наступным годзе не будзе, прычым да той пары, пакуль у краіне не будзе рэформаў», – заўважыў спадар Корбан.
Пакуль ніякіх рэпрэсіяў за акцыю да актывістаў не было.

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu

 

«Альтэрнатыва» раздавала мінакам даляры ад Лукашэнкі

 

 

Актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» 22 лістапада зладзілі флэш-моб каля Камароўскага рынку ў Менску. Маладзёны раздавалі мінакам па 500 фальшывых даляраў, параўноўваючы іх зь 500 далярамі заробку, абяцаных кіраўніком краіны, на іх думку таксама фальшывымі.

svaboda.org

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.