Добраўпарадкаванне гарадоў

Папушчальніцтва, бяздзейнасць, а таксама выпадкі карупцыі і падману гарадскіх уладаў і камунальных службаў Мінска заахвоціла ў сябраў «Альтэрнатывы» жаданне прадпрымаць актыўнасць для вырашэння многіх сацыяльных праблем лакальнага характару.

У цяперашні час у горадзе Мінску застаюцца нявырашанымі многія праблемы на мясцовым узроўні: правядзенне якаснага і своечасовага капітальнага рамонту жылых дамоў; паркоўка аўтатранспарту ў спальных раёнах горада; знішчэнне зялёнай тэрыторыі і яе забудова новымі будынкамі; аварыйны стан пешаходных дарожак, лесвіц, дзіцячых пляцовак; дэфіцыт пляцовак для выгулу сабак і г.д. Нягледзячы на ​​вялікі штат камунальных службаў, а таксама прымусовыя суботнікі грамадзян, такіх праблем дастаткова ва ўсіх гарадах Беларусі.

Улетку 2015 году група неабыякавых да лёсу горада сябраў «Альтэрнатывы», вырашыла заняцца рашэннем некалькіх лакальных праблем у беларускай сталіцы. Для гэтага быў праведзены маніторынг у некалькіх мікрараёнах, падчас якога было выяўлена 10 найбольш аварыйных пешаходных металічных канструкцый. Да мясцовых уладаў быў падрыхтаваны калектыўны зварот з заклікам выканаць рамонт пешаходных лесвіц, якія працяглыя час знаходзяцца ў аварыйным і небяспечным для выкарыстання стане. Таксама ў падтрымку зваротаў быў праведзены збор подпісаў сярод жыхароў кварталаў. Для таго, каб яшчэ большым чынам прыцягнуць увагу чыноўнікаў да праблемных аб’ектах, у верасні 2015 года была праведзена вулічная акцыя – на кожную аварыйную лесвіцу вывешваліся плакаты з патрабаваннем правесці рамонт канструкцыі, а таксама з папярэджаннем мясцовых жыхароў быць пільнымі падчас яе выкарыстання.

Як вынік, лесвіцы, па якіх рыхтаваліся калектыўныя звароты і збіраліся подпісы, былі аператыўна адрамантаваны камунальнай службай, іншыя ў сапраўдны момант знаходзяцца ў працэсе падрыхтоўкі рамонтных прац.

Фотафакт. Лесвіца, па вуліцы Матусевіча, 65, пасля аператыўных рамонтных прац дзякуючы адпаведнай акцыі «Альтэрнатывы».