Дапаможам дзецям!

 З 2014 году «Альтэрнатыва» распачала дабрачынную сацыяльную кампанію для дзяцей-сірот са школ-інтэрнатаў беларускіх рэгіёнаў і дзяцей з малазабяспечаных сем’яў.

     Сваю дзейнасць актывісты абвясцілі доўгатэрміновай кампаніяй «Дапаможам дзецям!», сэнс якой даволі просты і зразумелы: збор сярод насельніцтва разнастайных патрэбных дзецям рэчаў і іх непасрэдная перадача ім. Разам з гэтым «Альтэрнатыва» ладзіць у навучальных установах адпаведныя культурніцкія імпрэзы, якія спрыяюць добраму і шчасліваму настрою дзяцей.

      «Сёння ў нашай краіне не хапае якасных і цікавых праграм падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей з малазабяспечаных сем’яў. Асабліва гэта адчувальна ў правінцыі, сельскай мясцовасці. Тут мясцовыя ўла-ды не ўстане аказваць комплексную падтрымку школам-інтэрнатам, таксама і грамадзянская супольнасць не пасвявае з такой місіяй, таму ў такіх месцах рады ўсім і заўжды», – каментуе ідэю кампаніі кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

       «Звычайна, мы робім адпаведныя абвесткі аб плануемай акцыі ў канкрэтнай установе, актыўна распаў-сюджваем гэта ў жылых кварталах беларускай сталіцы. Неўзабаве, нам тэлефануюць мясцовыя жыхары і запрашаюць прыйсці за рэчамі. Апроч таго, такімі абвесткамі мы інфармуем журналістаў, дыпламатаў, вядомых асобаў, многія з каторых таксама далучаюцца да акцыі. Такім чынам, у нас збіраецца для нашай мэтавай групы цудоўны стос падарункаў і патрэбных рэчаў. Усе гэта мы перадаем ім падчас нашых імпрэзаў у навучальных установах, з арганізаванай праграмай з конкурсамі, спевамі ды танцамі», – каментуе змест акцыі прэс-сакратар Вольга Бурневіч.

         Дабрачынныя акцыі «Альтэрнатывы» на працягу 2014-2016 гг. прайшлі ў 8 рэгіянальных школах-інтэрнатах Беларусі.

Дапаможам дзетям